«Купалаўскія чытанні»

3 лістапада цыклавой камісіяй філалагічных дысцыплін былі праведзены літаратурныя чытанні з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння славутых песняроў Беларусі Я. Коласа і Я. Купалы.

          Удзельнікамі святочнага мерапрыемства сталі навучэнцы груп П 153 і Ц 1100, выкладчыкі каледжа і супрацоўнікі бібліятэкі, якія па-майстэрску чыталі вершы, урыўкі з прозы класікаў літаратуры.