«Тыдзень бібліятэк Паўночных краін»

 Цыклавая камісія філалагічных дысцыплін прыняла ўдзел у міжнародным праекце “Тыдзень бібліятэк Паўночных краін”.

 13 лістапада прайшоў дзень маштабных чытанняў у голас твораў скандынаўскіх аўтараў. У каледжы ўдзельнікамі праекта сталі навучэнцы груп П 448, Э 161, Ц 395, якім на беларускай мове быў прачытаны ўрывак з аповесці “Выспа скарбаў” вядомага фінскага пісьменніка Мауры Куннаса.